rubeen
logo

Славгородский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213245, г. Славгород, ул. Октябрьская, 3

Телефон приемной: 8 (02246) 79-625

E-mail: slavrik@slavgorod.gov.by

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

885–лет Славгороду

Упершыню ўзгаданы ў статутнай грамаце

Пасля распаду старажытнай рускай дзяржавы на шэраг самастойных княстваў, зямля радзімічаў была падзелена паміж смаленскімі і чарнігаўскімі княствамі. Якраз да гэтага часу адносяцца першыя звесткі аб Прапойску. Упершыню гэты горад узгадваецца ў статутнай грамаце смаленскага князя Расціслава Мсціславіча ў 1136 годзе пад назвай Прупой або Прапойск. Згодна грамаце, смаленскі епіскап атрымаў права збіраць з Прапойска 10 грывен дані. Прапойск знаходзіўся на крайнім поўдні смаленскага княства, каля самых яго межаў з чарнігаўскай зямлёй. У 9 кіламетрах ад Прапойска, ва ўрочышчы «Галуба» на левым беразе Сожа, калісьці знаходзілася два велізарных камяні з увагнутасцямі, якія нагадвалі сляды ног і адбіткі пальцаў чалавечай рукі. Гэтыя камяні, верагодна, былі межавымі знакамі, якія падзялялі тэрыторыю двух суседніх княстваў. Адсюль смаленскія князі рабілі набегі на сваіх ворагаў. Так, у 1142 годзе князь Расціслаў, накіроўваючыся ўніз па Сожу, уварваўся ў зямлю севяран і «взял около Гомля их волость всю».

Па Сожу праз Прапойск праходзіў гандлёвы шлях з паўднёвых рускіх княстваў у паўночныя. Па гэтаму шляху ў 1168 годзе ехаў з Кіева ў Ноўгарад князь Расціслаў. У другой палове XII стагоддзя праз Прапойск праязджалі купцы, якія накіроўваліся ў Растова-Суздальскае княства. Прапойск займаў выгаднае геаграфічнае становішча, што спрыяла яго развіццю.

Мяркуючы па дані, Прапойск у першыя гады свайго існавання быў нязначным населеным пунктам. Асноўнай крыніцай даходаў Прапойска былі княжацкія заезныя двары (карчмы). Іх у Прапойску было так многа, што аб гэтым згадвае нават летапіс.

Мы не можам указаць дату заснавання Прапойска, які ў 1136 годзе ўжо існаваў як горад. Аднак з поўнай верагоднасцю можам указаць месца першапачатковага пасялення, якое перарасло пазней у горад. Гэта цяперашняя тэрыторыя гарадскога парку. Тут, на высокім беразе Сожа, быў закладзены фундамент горада.

Сваю назву Прапойск атрымаў ад імя рэчкі Пропасці (так у старажытнасці называлася Проня). У некаторых народных паданнях Прапойск называўся Прапосцькам — горад на Пропасці. Пазней гэта назва змянілася на Прапойск.

Падрыхтавала Ксенія ЛЕАНІДАВА.






Фотогалерея











  • © 2007-2023
    Славгородский районный исполнительный комитет
    Официальный сайт