RU BE ZH-CN EN
logo

Славгородский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213245, г. Славгород, ул. Октябрьская, 3

Телефон приемной: 8 (02246) 79-625

E-mail: slavrik@slavgorod.gov.by

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Ад бібліятэкара — да прызнанага майстра ткацтва

Ад бібліятэкара — да прызнанага майстра ткацтва

Год беларускай жанчыны — гэта нагода расказаць пра тых, хто сваёй працай, талентам і адданасцю захоўвае культурную спадчыну нашага народа. Адна з такіх жанчын — Наталля Купрыянцава, майстар народных рамёстваў, член Саюза народных майстроў Беларусі, чалавек, чый жыццёвы шлях яскрава сведчыць пра неўтаймаваную цягу да творчасці і служэння культуры.

Наталля нарадзілася і вырасла ў аграгарадку Свенск Слаўгарадскага раёна. Пасля заканчэння школы яна паступіла ў бібліятэчны каледж і некаторы час працавала ў бібліятэчнай сетцы. У 2005 годзе яе жыццё цесна звязалася з клубнай справай — яна ўзначаліла Свенскі дом культуры, дзе працавала да 2013 года. Пазней ёй было прапанавана ўзначаліць Дом рамёстваў у Слаўгарадзе, які ў 2023 годзе атрымаў новую назву — Аддзел традыцыйнага мастацтва і рамёстваў.

Увесь працоўны шлях Наталлі непарыўна звязаны з культурай. Разам з калектывам аднадумцаў, дзе ўсе майстры — самавукі, яна захоўвае і адраджае беларускія народныя рамёствы: саломапляценне, вышыўку, ткацтва, вырабы з ватавага пап’е-машэ. Асаблівае месца ў яе творчасці займае ткацтва — старажытнае мастацтва, якое патрабуе цярплівасці, дакладнасці і глыбокага разумення традыцый.

Сёння Наталля не толькі стварае традыцыйныя беларускія паясы на ткацкіх станках і бердзе, але і шчодра дзеліцца сваімі ведамі з іншымі, праводзячы майстар-класы для дзяцей і дарослых. Першы штуршок да асваення ткацтва яна атрымала на навучальным семінары, арганізаваным метадычным цэнтрам. Далей былі кнігі, інтэрнэт-рэсурсы, уласныя пошукі і пастаяннае самаўдасканаленне.

Дзейнасць аддзела шырока папулярызуецца праз выставы, удзел у конкурсов і культурных мерапрыемствах рознага ўзроўню. Наталля ўпэўнена: спыняцца нельга, бо, на жаль, многія народныя рамёствы паступова знікаюць і ўсё менш людзей займаецца гэтай вузкай, але надзвычай важнай справай.

Замужам, выхавала сына, які ўжо стаў дарослым, Наталля застаецца прыкладам сучаснай беларускай жанчыны — моцнай, творчай, адданай сваёй зямлі і культуры. Яе праца — гэта захаванне майстэрства і той маленькай, але вельмі каштоўнай часцінкі беларускай душы, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне.

По материалам ПК


















  • © 2007-2026
    Славгородский районный исполнительный комитет
    Официальный сайт